Белорусский язык вообще мне лично кажется очень смешным. Однажды напал на рекламу книжки про Винни-Пуха на белорусском языке. Ухохатывались всей семьей и буквально катались по полу от смеха. Предлагаю и вам почитать:)
Першае ў гісторыі беларускай літаратуры выданьне вядомай ва ўсім сьвеце кнігі прыгодаў Віня-Пыха. Шаноўныя дзеткі і даражэнькія дарослыя!
Дазвольце падзяліць з вамі цудоўную навіну! Яе мне прынёс той самы Дабрадушны Някемлівы Медзьвядок, пра якога вы, напэўна, калі-небудзь ды чулі. Імя ў гэтага Медзьвядка непаўторнае і трохі пухнатае, і гучыць яно Ўіні-Важны-Пу, а жыве Медзьвядок у пэўным далёкім ангельскім Лесе. Ўіні-Важны-Пу паведаміў мне з адказнасьцю, што дзеці ўсяго сьвету сябруюць з такімі самымі Медзьвядкамі, і тыя маюць вельмі падобныя імёны. Гэтак дзеткі зь Гішпаніі сябруюць зь Вінны-Пухам, дзеткі са Швэцыі – з Нальле-Пухам, дзеткі з Латвіі – зь Віньнійс-Пуксам, дзеткі з Расеі – зь Віньні-Пухам, дзеткі з Польшчы – з Кубусем Пухаткам, a з Чэхіі – з Мэдвідкам Пу... Уххх! Больш не магу пералічваць, бо атрымаецца таўшчэзная кніжка! Але ж вы здагадваецеся, што ў кожнай краіне дзеткі могуць ня толькі прытульваць і любіць свайго Медзьвядка, але і выпраўляцца зь ім на розныя надзвычайныя прыгоды.
Бяда толькі, што беларускі Медзьвядок, якога клічуць Віня-Пых, загубіўся ці то ў Налібоцкай пушчы, ці то ў белавескім гушчары, а можа, і між Браслаўскіх азёраў. І – ані слыху, ані дыху. Усе астатнія Медзьвядкі пачалі ўжо хвалявацца за свайго беларускага сябрука. І вось нарэшце мы з радасьцю даведаліся, што беларускі Медзьвядок знайшоўся!
Так здарылася, што аднойчы такі нам дарагі Віня-Пых пачаў хіліцца да зімовай сьпячкі, сапраўды заснуў і спаў, і спаў, і спаў, ажно праспаў некалькі зім запар, чым усіх нас надзвычай перапалохаў. Мы яго і трэсьлі, і шчыкалі – дарэмна!
Цяпер, аднак, прашу вас, шаноўныя, супакоіцца, падсунуць вушаняты, і я адкрыю вам таямніцу: Пых абяцаўся ўжо ніколі не зьнікаць на доўгі час, і нават калі пойдзе на сяло да аднаго са сваіх сардэчных прыяцеляў ці калі захоча наведаць нейкія беларускія нерушы, якіх у нас мноства паўсюль, напэўна, ён загадзя аб гэтым паведаміць і дакладна скажа, калі вернецца. І яму добра, і нам спакой!
Перакладнік, Віталь Воранаў